🔗 ⚙️

Efir Superlight from Vyvarat Vilija by Usplёsk

Tracklist
9.Efir Superlight3:46
Lyrics

Вострыя
Грані
Адна адну ранілі,
Губы
Ўсё пераблыталі,
Туман
З неба прасыпаны -
Ў канцэнтрат,
Эфірам разведзены дзень..

У маёй каве растала мутнае сонца,
Гэты ліпкі вечар ужо гадзіну як бясконцы,
Дахи - сукі ззялі атручаным срэбрам,
Сёння так як і ўчора я нікому не патрэбны..

Дождж
Змые гэту
Ноч
Сцягне коўдру
З плеч
Зліжаш маю
Соль,
Ну стой..

Рукі
Мяне абясшкодзілі,
У школе
Ты не праходзіла,
Месцы дзе
Твой розум душыцца,
Ты такі мякки, салодкія слёзы глытай-
Эфір super light..

Фальга абгарнула маю мякаць, ай..
Мне на жаль абрыдла плакаць,
А ты так хацела- маё цела,
Сёння так як и учора я сабе найгоршы вораг,
Пераблытай мяне са сваим каханнем,
Белай плямай на канапе- узаемаразуменне,
Інстынктыуна- гэта усё на што ты здольная,
Я усё гэта прадбачыў і цяпер мне больна..

Дождж
Змые гэту
Ноч
Сцягне коўдру
З плеч
Зліжаш маю
Соль,
Ну стой..

Сарвала, мылам стала - растала,
Свой водар пад маёй коудрай забыла
Цела..

Злі
Мне
Свой
Боль..
Увесь да дна..

Дождж
Змые гэту
Ноч
Сцягне коўдру
З плеч
Зліжаш маю
Соль,
Ну стой..
Дождж
Змые гэту
Ноч
Сцягне коўдру
З плеч
Зліжаш маю
Соль,
Ну стой..

Credits
from Vyvarat Vilija, released January 1, 2007
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations