🔗 ⚙️

Halva from Sontsa Vysoka by Usplёsk

Tracklist
9.Halva1:33
Lyrics

Прахалодна адношуся я.
Мышы пад нашай падлогай.
Скончылася мыла, стогне мабіла.
З пенай ля рота самотныя нашы бацькі,
Пьяныя нашы браты,
Цяжарныя нашыя сёстры, амінь!
Прахалодна адношуся я.
Крот, перебіты рыдлеўкай у цёплай зямлі.
Хуткія дні, мы едакі безвыніковай халвы.
Прахалодна адношуся я, вы?
Прахалодна адносішся ты.
Прахалодна адношуся я, я.

Нервуемся,
Вяртаемся ў норы спальных раёнаў.
Спяшаемся,
Спяшаемся, ціха злуемся.
Прахалодна адношуся я,
Прахалодна адносішся ты.
Мы застаемся адны.
Нервуемся,
Вяртаемся ў норы спальных раёнаў.
Спяшаемся,
Спяшаемся, ціха злуемся.
Прахалодна адношуся я,
Прахалодна адносішся ты.
Мы застаемся адны,
Мы застаемся адны,
Мы застаемся адны..

Credits
from Sontsa Vysoka, released January 14, 2010
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations